Раніцай 2 верасня ў Смаргоні былі адзначаныя чарговыя ўгодкі з дня нараджэння кіраўніка Смаргонска-Вілейскага незалежніцкага падполля Расціслава Лапіцкага (1928–1950), расстралянага ў 1950 г.

Мастак са Смаргоні Валянцін Варанішча, юнак Уладзімір Шульжыцкі разам з сябрамі суполкі «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў Генадзем Драздовым, Алесем Цыркуновым і Алесем Пушкіным наведалі праваслаўны храм, дзе былі асвячаныя чатыры намаляваныя Пушкіным партрэты Лапіцкага і быў замоўлены малебен у памяць аб бязвінна забітым юнаку.

Пасля з асвячанымі карцінамі яны прайшлі да помніка Францішку Багушэвічу у гарадскім парку, дзе выставілі карціны.

Акцыі выклікала нервознасць супрацоўнікаў Смаргонскага РАУС. Назіралі дзве асобы ў цывільным, потым падышлі два супрацоўнікі ў форме. Перамовіліся з удзельнікам, але акцыю не спынілі.

Удзельнікі жалобнай акцыі прастаялі там каля паўгадзіны і рушылі з карцінамі ў бок дома Валянціна Варанішчы, адначасова раздаючы буклеты аб Лапіцкім. Метраў праз 300 удзельнікаў затрымалі супрацоўнікі РАУС.

Ноч затрыманыя правядуць у пастарунку, у панядзелак -- суд. Мастакоў вінавацяць у несанкцыянаванай акцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?