Беларуска Людміла Волчак заваявала бронзу ў акадэмічным веславанні на Паралімпійскіх гульнях-2012.

Віцэ-чэмпіёнка пекінскай Паралімпіяды-2008 Людміла Воўчак — яна нядаўна аднавілася пасля нараджэння дачкі — на брытанскім алімпійскім канале «Ітан Дорн» пераадолела 1000 м за 5 хвілін 47, 54 секунды.

Чэмпіёнкай стала Ала Лысенка з Украіны (5.35,29), Срэбнай медалісткай стала Наталі Бенуа з Францыі, паведамляе БелТА.

Такім чынам, медальны рахунак беларускай каманды на Паралімпійскіх гульнях-2012 у Лондане павялічыўся да 4 узнагарод.
31 жніўня плывец Ігар Бокій выйграў золата на дыстанцыі 100 м батэрфляем, 1 верасня ён жа стаў сярэбраным прызёрам на 50 м вольным стылем, а лёгкаатлет Аляксандр Субота здабыў бронзу ў трайным скачку.

Беларусь прадстаўлена на Параалімпіядзе 31 спартоўцам.

Паралімпійскія гульні праходзяць з 29 жніўня да 9 верасня ў Лондане. Удзел у іх бяруць 4 200 спартоўцаў з 166 краін.

Упершыню Паралімпіяда была праведзена ў 1960 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?