У нядзелю, 9-га верасня, у Маскве адбудзецца сустрэча з гiсторыкам і пісьменнікам Анатолем Тарасам.
Анатоль Тарас атрымаў вядомасць як аўтар шматлікіх навукова-папулярных кнігаў, у якіх па-новаму асэнсоўваюцца многія старонкі гісторыі Беларусі.
Сустрэча прымеркаваная да Дня беларускай вайсковай славы,які традыцыйна адзначаецца 8 верасня. Арганізатар сустрэчы - Таварыства беларускай культуры імя Францішка Скарыны.
9 верасня
Расійская дзяржаўная бiблiятэка (ул. Воздвиженка, 3/5, стр. 1,), 3 пад'езд, 3 паверх, выставачная зала
Пачатак а 14:00