13 верасня (чацвер) за прылаўкам кнігарні «логвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А, ст. метро «Плошча Перамогі») будзе стаяць мастак і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.
Падчас сваёй кароткай працоўнай змены (з 19:00 да 20:00) спадар Сяргей дасць параду наведнікам, якія кнігі і мастацкія альбомы вартыя прачытання ды падпіша усім ахвочым сваю нядаўна выдадзеную кнігу эсэ «Прачутае».
Уваход — вольны.