Пахаванне пачалося а 14-й гадзіне.

Нагадаем, што 2 верасня ў Гарадскім цэнтры культуры (Гомель) падчас рок-фестывалю MASS MEDIUM 2012 на сцэне загінуў 35-гадовы ўдзельнік гурту Litvintroll Алег Клімчанка. Як паведамілі БелаПАН відавочцы, здавалася, што басіст гурту загінуў падчас выступлення ад удару электрычным токам.

Як зазначыла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, пры пярвічным аглядзе на целе загінулага не было выяўлена слядоў паражэння электрычным токам. Прызначана судова-медыцынская экспертыза, якая ўстановіць прычыну смерці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?