Сінод Беларускай праваслаўнай царквы пазбавіў трох святароў сану.Такія рашэнні, а асабліва адразу па некалькіх святарах, прымаюцца Сінодам БПЦ досыць рэдка.
Адзін з іх, протаіерэй Георгій, неаднаразова рабіў злачынствы супраць святога сану і хрысціянскай маралі. Ён быў абвінавачаны ў хуліганскай выхадцы ў стане алкагольнага ап’янення на станцыі
Пазаштатны клірык Навагрудскай епархіі іерэй Пётр пазбаўлены сану за раскольніцкую дзейнасць і здзяйсненне набажэнства супраць волі епіскапа.
Яшчэ адзін святар — святар Андрэй, якому забаронена ў служэнні, з Магілёўскай епархіі — быў пазбаўлены сану па яго ж просьбе. Аб матывах такога прашэння не паведамляецца.
Акрамя таго, архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый, кіраўнік спраў БПЦ паведаміў Сіноду аб парушэннях з боку клірыка Навагрудскай епархіі іерэя Іаана. Раней ён быў адлічаны за штат, але не перайшоў у іншую епархію Расійскай ці іншай памеснай праваслаўнай царквы, як гэтага патрабуюць кананічныя прадпісанні. Без ведама епіскапа святар эміграваў у Бельгію [у 2001 г.], дзе перайшоў у уніяцтва і ўзначаліў прыход