Пол МакКартні падчас адкрыцця Алімпійскіх гульняў
Францыя намінавала былога музыканта «Бітлз», сэра Пола МакКартні ў члены ордэна Ганаровага легіёна за заслугі ў галіне музыкі.
Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд прысудзіць званне МакКартні ў Парыжы ў суботу.
Раней МакКартні было нададзена рыцарскае званне на радзіме, у Вялікабрытаніі.