Пракуратура Мінскай вобласці накіравала ў суд расследаваную ўпраўленем Следчага камітэта Беларусі па Мінскай вобласці крымінальную справу па факце забойства ў лютым 2012 года 41-гадовага грамадзяніна Арменіі. Яго труп быў знойдзены 23 лютага ў лясным масіве паблізу вёскі Журавінка Дзяржынскага раёна. Пра гэта паведаміла старшы пракурор аддзела па наглядзе за расследаваннем крымінальных спраў УСК па Мінскай вобласці Таццяна Кучынская.

Нагадаем,

труп 41-гадовага ўраджэнца Ерэвана з прыкметамі гвалтоўнай смерці, з зашпіленымі на запясцях рук за спіной кайданкамі быў знойдзены 23 лютага
каля 11.00 за 30 метраў ад аўтадарогі Журавінка — Паланевічы ў Дзяржынскім раёне ў лясным масіве.
На целе загінулага было мноства татуіровак:
на правай ступні — «оні»; на левай — «усталі»; на абодвух каленях выявы ашчэраных тыгрыных пашчаў; на правай назе — татуіроўка ў выглядзе чэрапа, прабітага клінком; на абодвух плячах 8-канцовыя зоркі; на правым перадплеччы выява Дзевы Марыі; на левым — карабель з ветразямі; на спіне царква з 10 купаламі і крыжамі і надпісам пад ёй 1996–2003. Зыходзячы з гэтага,
было высунута здагадка, што забіты — нейкі крымінальны аўтарытэт.

Па словах Таццяны Кучынскай,

у здзяйсненні злачынства абвінавачваюцца 20-гадовая дачка загінуўшага, якая знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку па доглядзе за дзіцем, мінчанка, а таксама двое яе знаёмых.
Мінчуку — 20 гадоў, жыхару Мінскага раёна — 21 год.

Як высветліла следства, дачка загінуўшага вырашыла забіць бацьку з дапамогай знаёмых з-за асабістай непрыязні. Метад забойства — атручванне і ўдушэнне.

У прызначаны час ноччу дачка запрасіла бацьку да сябе дадому і прапанавала яму выпіць кубак кавы, у які яна папярэдне даліла распушчаную ў вадзе вялікую дозу снатворнага.
Аднак пасля ўжывання атручанай кавы смерць мужчыны не наступіла, бо скончыўся тэрмін прыдатнасці снатворнага, і пры гэтым таблеткі не распусціліся ў вадзе. Затым абвінавачаная, выкарыстоўваючы пагаршэнне стану здароўя бацькі, прапанавала працягнуць размову ў аўтамашыне, вывела яго з кватэры на вуліцу і пасадзіла ў машыну, дзе ў гэты час ужо сядзелі яе саўдзельнікі. Вывезшы мужчыну ў лясны масіў у Дзяржынскім раёне, саўдзельнікі збілі яго, потым задушылі адмыслова набытым для гэтага аўтамабільным буксіровачным тросам.
Дзеянні траіх абвінавачаных кваліфікаваныя як забойства з асаблівай жорсткасцю, групай асоб
(пункты 6 і 15 часткі 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса).

Матэрыялы справы накіраваныя ў Мінскі абласны суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?