У Берліне 4 верасня зачыніўся культавы цэнтр альтэрнатыўнай культуры «Тахелес» (Tacheles), за захаванне якога мастакі змагаліся некалькі гадоў. Судовыя выканаўцы атрымалі ключы ад будынка і апячаталі яго.
На акцыю пратэсту перад былымарт-цэнтрам сабраліся каля 50 чалавек.
Прадстаўнік мастакоў назваў закрыццё «Тахелеса» «крадзяжом мастацтва пад прыкрыццём паліцыі».
Гэта месца стала славутасцю Берліна, таму чыноўнікі, якія дазволілі яго ліквідаваць, павінны сысці ў адстаўку, лічаць дзеячы мастацтва.У прыватнасці, на іх думку, павінны звольніцца мэр Клаўс Воверайт (Klaus Wowereit) і ўпаўнаважаны па справах мастацтва Андрэ Шмітц (Andre Schmitz).
Між тым усе мастакі, чые майстэрні размяшчаліся ў «Тахелесе», ужо знайшлі новыя працоўныя памяшканні.
Цэнтр сучаснага мастацтва сфармаваўся ў будынку былога ўнівермага, пабудаванага ў пачатку XX стагоддзя ў габрэйскім квартале Берліна, пасля аб’яднання Германіі. Там знаходзіліся майстэрні мастакоў, выставачныя залы, там жа яны прадавалі свае карціны. Акрамя таго, там праходзілі канцэрты, ладзіліся тэатральныя пастаноўкі і паказваліся фільмы.
У «Тахелес» прыязджалі жыць і працаваць мастакі з усяго свету.
У 1998 годзе ўлады Берліна прадалі будынак кампаніі
На працягу некалькіх гадоў мастакі і іх прыхільнікі выходзілі на акцыі пратэсту, ладзілі флэшмобы і звярталіся да ўладаў, аднак так і не змаглі перашкодзіць новаму ўладальніку выселіць іх з будынка.





