У Барысаве сёння цэлы дзень адсутнічала вада. "Водаканал" паведаміў пра сур'ёзную аварыю і паабяцаў аднавіць водазабеспячэнне ў найбліжэйшыя гадзіны. Тым часам ваду развозілі машынамі - "як у вайну". Чаргу да адной з такіх машынаў і сфатаграфаваў чытач НН.





