Аб сустрэчы з кіраўніком Беларусі Затулін папрасіў сам. Каб абмеркаваць з ім пытанні, звязаныя з «развіццём Саюзнай дзяржавы».

Канстанцін Затулін: «Абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з развіццём Саюзнай дзяржавы, Мытнай прасторы, адносінамі Беларусі да гэтага, агульную ацэнку далейшых перспектываў, жаданне вярнуцца да ўдзелу ў гэтых працэсах Украіны. Гэта таксама было тэмай абмеркавання. І адбыўся даволі шырокі абмен думкамі па розных пытаннях, якія зараз бударажаць СНД, з’яўляюцца фактам жыцця СНД».

Але ўдакладняць, што гэта за пытанні, якія «бударажаць СНД», не стаў. Заўважыў толькі, што зараз ледзь не самы «цёплы перыяд» за ўсю гісторыю ўзаемаадносінаў паміж нашымі краінамі і яго «неабходна выкарыстоўваць для паглыблення інтэргацыі паміж Беларуссю і Расіяй».
Але, сцвярджае, гэтая інтэграцыя не азначае ўваходжання Беларусі ў склад Расійскай Федэрацыі.

На думку Затуліна, нават спрэчная сітуацыя з продажам Беларуссю на Захад расійскіх «растваральнікаў» не ўплывае на цеплыню адносінаў паміж краінамі.

Увогуле, сустрэчай з Лукашэнкам, якога дырэктар Інстытута краін СНД ведае з 1993 года, Канстанцін Затулін вельмі задаволены.
Кажа, хоць яны абодва і пастарэлі, але кіраўнік краіны «застаўся такім жа жвавым і вострым на язык». І дадаў, што ў Мінску плануецца адкрыць філіял Інстытута краін СНД.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?