Годны працяг атрымала перарванае ў нядзелю міліцыяй у Смаргоні святкаванне ўгодкаў Расціслава Лапіцкага (1928–1950), расстралянага саветамі.

Учора мастакі суполкі «Пагоня» Алесь Цыркуноў і Алесь Пушкін пранеслі па Смаргоні партрэт Расціслава Лапіцкага ад Смаргонскага РАУС да дому смаргонскага мастака Валянціна Варанішчы. Дагнаўшы іх на аўтамабілі супрацоўнік міліцыі быў здзіўлены убачаным і сказаў, што хлопцы могуць быць затрыманыя. На што тыя адказалі: ну і затрымлівайце. Міліцыянт нічога не змог зрабіць.

А сёння мастакі-патрыёты пранеслі партрэт разам з вырабленым супольна крыжам ад дому Валянціна прыкладна 2 кіламетры ў бок Вялейкі, па шляху Расціслава Лапіцкага.
Затым за Вяллёй на скрыжаванні дарог усталявалі прынесены на сваіх плячах крыж.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?