На прэзентацыі прысутнічала жонка Руслана Салея Бетэн з дзецьмі.
Маці Руслана Салея Тамара Гаўрылаўна.
Прыехаў на прэзентацыю сына і Аркадзь Аляхновіч (сядзіць справа, у другім шэрагу).
4 верасня ў Мінску, у офісе Tut.by, адбылася прэзентацыя кнігі журналіста Сяргея Аляхновіча пра Руслана Салея «Проста найлепшы. Simply the Best», прымеркаваная да першай гадавіны авіякатастрофы пад Яраслаўлем [7 верасня 2011] і 40 дзён са смерці аўтара [27.07.2012 ].
Падчас прэзентацыі казалася, што Сяргей Аляхновіч вельмі баяўся, што не паспее завяршыць кнігу. На чэмпіянат Еўропы па футболе, на які быў акрэдытаваны, журналіст ехаць адмовіўся: «Баюся, што не паспею да гадавіны».
Аўтар бачыў кнігу толькі ў пілотным варыянце без фатаздымкаў. Але яна атрымалася такой, які ён яе задумваў, сказаў рэдактар кнігі Руслан Бацянкоў.
Ва ўступе Сяргей Аляхновіч напісаў: «Гэтая кніга — даніна памяці вялікаму беларускаму хакеісту Руслану Салею, а таксама гульцам, трэнерскаму штабу яраслаўскага „Лакаматыва“ і членам экіпажа самалёта
Але гэта некніга-рэквіем , яна — пра жыццё. Пра жыццё найлепшага гульца ў гісторыі беларускага хакея, у якой, нягледзячы на адведзеныя яму на гэтай Зямлі няпоўныя 37 гадоў, Руслан паспеў зрабіць вельмі шмат».
Ідэя пра сумеснае напісанне кнігі паўстала ў журналіста яшчэ ў 2003 годзе, калі Салей у складзе «Анахайма» стаў першым беларускім хакеістам, якія выступілі ў фінале Кубка Стэнлі. Руслан падтрымаў гэтую ідэю, і на працягу некалькіх тыдняў журналіст сустракаўся са спартсменам, каб запісваць інтэрв’ю. Праз некаторы час было вырашана працягнуць працу над кнігай, калі Салей завершыць кар’еру.
Пра тое, што кніга пра Салея патрэбна, Аляхновіч канчаткова вырашыў на Усходніх могілках Мінска 2 лістапада 2011 г. — у дзень нараджэння хакеіста.
Некалькі слоў сказала мама Руслана, Тамара Гаўрылаўна [бацька хакеіста памёр два месяцы таму, 5 ліпеня 2012 г.]:
«Мне неверагодна горка, што героя сённяшняй падзеі няма з намі. Сяргей з Русланам сябравалі доўгія гады. У сакавіку Аляхновіч прынёс мне чарнавік кнігі. Я не магла чытаць яе без слёз.
Кніга атрымаласямастацка-дакументальнай , Руслан у ёй як жывы. Чыноўнікі з федэрацыі казалі, што кніга іх не ўразіла. А мяне ўразіла. І дзякуй бацьку Аляхновіча [Аркадзь Іосіфавіч прысутнічаў на прэзентацыі — НН] за выдатнага сына.
У першую частку кнігі ўвайшлі гутаркі 2003 года, сустрэчы ў наступныя гады, фрагменты гутарак па тэлефоне і праз скайп. Астатнія тры часткі — успаміны пра Салея яго мамы Тамары Гаўрылаўны і жонкі Бетэн, трэнера Майк Бэбкака, НХЛаўцаў і гульцоў зборнай, што выходзілі з Русланам на лёд. Назва кнігі, па словах Аляхновіча, напрамую звязана са знакамітай песняй Ціны Тэрнер.
Тысяча асобнікаў ўжо паступіла ў продаж, на працягу месяца будуць аддрукаваныя астатнія чатыры тысячы. Каштаваць кніга будзе да 70 тыс. рублёў,а атрыманыя грошы пойдуць на яе перавыданне. Цяпер людзі, якія прымалі ўдзел у стварэнні кнігі, хочуць выдаць асобны дыск з аўдыёзапісамі і кнігі ў перакладзе на англійскую, таму як і за мяжой знойдзецца нямала тых, хто жадае прачытаць яе.
Руслан Бацянкоў зазначыў, што асобнік кнігі быў 2 верасня, на саракавіны па Аляхновічу, завезены на могілкі ўПрадавацца кніга будзе найперш на
Мінск-Арэне падчас матчаў ХК«Дынама-Мінск» .



