Салігорскія маладафронтаўцы накіравалі зварот да старшыні райвыканкаму з прапановай стварэньня сымбалічнай Алеі Янкі Купалы.

Сваю інцыятыву маладзёны тлумачаць тым, што ў гэтым годзе спаўняецца 125 год з дня нараджэньня славутага беларускага паэта. Да таго ж мясцовыя ўлады актыўна ўзяліся за пераўтварэньня Салігорску ў горад‑сад і ідэя стварэньня Алеі можа быць падтрыманая ў межах гэтага праекту.

Моладзь прапануе ўласнымі намаганьнямі набыць дрэвы для алеі і пасадзіць іх. Акрамя таго маладfфронтаўцы абяцаюць прыдбаць для алеі лаву і мэмарыяльную дошку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?