Старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай не спадабалася, што на тэледэбатах кандыдата ў дэпутаты ад АГП Уладзіміра Раманоўскага прадстаўляе лідар партыі Анатоль Лябедзька, які таксама зарэгістраваны кандыдатам па іншай акрузе.

«ЦВК лічыць, я лічу, што калі кандыдат з’яўляецца даверанай асобай іншага кандыдата, ён не мае права выступаць за яго ў тэле- і радыёдэбатах», — падкрэсліла Ярмошына.
Нагадае, што ўчора падчас дэбатаў па Паўднёва-Заходняй акрузе Мінска Анатоль Лябедзька сумесна з Яўгенам Крыжаноўскім ператварылі выступы ў сапраўднае шоу. Дзейснай дэпутатцы Святлане Шылавай прыйшлося несалодка.
Лябедзька з’яўляецца даверанай асобай у 17 кандыдатаў, Крыжаноўскі — у 7.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?