«Трайпл» выдаткуе на будаўніцтва этнаграфічнага комплексу ў вёсцы Сабалі ў Брэсцкай вобласці $ 15 млн да 2015 года, паведаміў журналістам дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін.

Стварэнне ТАА «Трайпл» культурна-этнаграфічных комплексу «Наш родны кут Сабалi» прадугледжана ўказам № 369 ад 20 жніўня 2012 года.

Інвестыцыйны праект па стварэнні турыстычнага культурна-этнаграфічнага комплексу «Наш родны кут Сабалi» на тэрыторыі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці будзе рэалізаваны з 2012 па 2015 год.
Турыстычны комплекс будзе ўключаць гасцініцу, рэстаран, этнаграфічны музей, аўтастаянку, лыжаролерную трасу, ферму буйной рагатай жывёлы і іншыя аб’екты, а таксама інжынерную і транспартную інфраструктуру, якая забяспечвае іх функцыянаванне.

Для рэалізацыі праекта Беларусь заключыць інвестдагавор з ТАА «Трайпл», ТАА «Варыянт» і СТАА «НафтаХімТрэйдынг», а таксама арганізацыяй, якая ствараецца дадзенымі таварыствамі. Брэсцкаму аблвыканкаму даручана зрабіць гэта на працягу трох месяцаў.

Акрамя таго,

аблвыканкам павінен прадаставіць у арэнду тэрмінам на 99 гадоў зямельны ўчастак агульнай плошчай не больш за 333,4 га, што размешчаны ў раёне вёскі Сабалі
і прымыкае да рэспубліканскай аўтадарогі М1/Е30 Брэст (Казловічы) — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі), у тым ліку 239,68 га зямель сельскагаспадарчага прызначэння. Пры гэтым
можна будзе выкарыстоўваць не больш за 3% зямель сельскагаспадарчага прызначэння і не больш за 5% зямель ляснога фонду для мэт, не звязаных з іх прызначэннем.
Арганізацыі, якія выконваюць праектаванне і будаўніцтва аб’ектаў турыстычнага комплексу, вызваляць ад абавязковых адлічэнняў у інавацыйныя фонды ад сабекошту выкананых імі праектных і будаўнічых работ на гэтых аб’ектах.

Савет Міністраў і Брэсцкі аблвыканкам павінны будуць аказваць садзейнічанне інвестарам у рэалізацыі інвестпраекта,

у тым ліку ў вырашэнні пытанняў, звязаных з арганізацыяй паралельнага праектавання і будаўніцтва і афармленнем правоў на зямельныя ўчасткі.

Стваранай арганізацыі дазволена афармляць неабходныя дакументы па адводзе зямельных участкаў паэтапна адначасова з выкананнем работ па будаўніцтву аб’ектаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?