Былы форвард «Ювентуса» Алесандра Дэль П’ера стаў гульцом «Сіднэя». Пра гэта сам 37-гадовы футбаліст абвясціў падчас адмысловай прэс-канферэнцыі.

Кантракт Дэль П’ера з аўстралійскім клубам разлічаны на два гады. Заробак гульца, па неафіцыйных дадзеных, складзе 2 мільёны даляраў за сезон.

За "Сіднэй" Дэль П'ера будзе выступаць пад №10.

За "Сіднэй" Дэль П'ера будзе выступаць пад №10.

Раней казалася, што Дэль П’ера можа працягнуць кар’еру ў «Сіднэі», «Манрэаль Імпэкце», «Малазе», «Лос-Анджэлес Гэлаксі», «КПР» або «Муанг Тонг Юнайтэд». За «Ювэнтус» Алесандра гуляў з 1993 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?