27 кастрычніка (гэта будзе субота) «Ляпіс Трубяцкой» з прэзентацыяй альбома «Рабкор» завітае ў Вільню.

Канцэрт пройдзе ў «Прамогу арэна» і пачнецца, а 20-й. Кошт квіткоў ад 53 літаў (150 тыс.) — танцпляцоўка, да 73–93 літаў (210–270 тыс. беларускіх рублёў) у сектарах, паведамляе bilietai.lt

Нагадаем, што ў Беларусі канцэрты «Ляпісаў» пад забаронай.

12 кастрычніка музыкі дадуць канцэрт у Маскве, у клубе Масква-Арэна, а 20-га — у Кіеве.