Пры гэтым, як адзначаюць у інспекцыі, многія з тых, у каго нібыта за душой нічога, цалкам паспяховыя і нават заможныя людзі.
Адсутнасць афіцыйнага працаўладкавання зусім не сведчыць пра тое, што чалавек нічым не заняты і жыве на міласціну і дапамогу спагадлівай радні. Многія з такіх людзей аддаюць перавагу бізнэсу «ў цені» — далей ад пільных вачэй тых жа падаткавікоў і іншых кантрольных структур, надзеленых правам лічыць чужыя грошы.
Шэраг такіх выпадкаў выяўляецца падчас маніторынгу даходаў і расходаў грамадзян, а таксама «кропкавых праверак», якія ажыццяўляюцца тэрытарыяльнымі органамі падатковай інспекцыі.Па прыклады далёка хадзіць не трэба.
Мінулай вясной супрацоўнікі ІМПЗ Савецкага раёна Гомеля зацікавіліся сакрэтамі дабрабыту грамадзяніна, які, не маючы месца працы і не займаючыся прадпрымальніцкай дзейнасцю (прынамсі афіцыйна) цягам двух гадоў набыў ва ўласнасць 3 дарагія іншамаркі — БМВ Х5. А акрамя таго даў пазыку сваім знаёмым у суме 44 тысяч даляраў.
Гэтых «цудаў» інспектарам аказалася больш чым дастаткова для запатрабавання дэкларацыі аб даходах і маёмасці. У ёй мужчына ўказаў, што і сам увесь у пазыках, бо заняў 50 000 еўра у нейкіх грамадзян Расійскай Федэрацыі.
Відавочна, гамяльчанін вырашыў, што гэтага тлумачэння будзе дастаткова, маўляў, Расія вялікая, ніхто шукаць у ёй яго дабрадзея не стане. Але пралічыўся. Ва ўпраўленне Федэральнай падатковай службы РФ па Бранскай вобласці быў накіраваны адпаведны запыт. Згодна з атрыманым адказам, факт пазыкі не пацвердзіўся. Пасля чаго быў вылiчаны і выстаўлены да выплаты падаходны падатак на суму звыш 25 млн руб. У дадатак — прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці і штраф.
Падобная сітуацыя мела месца і ў Рэчыцы. Ад увагі тамтэйшых інспектараў не мог унікнуць цікавы факт. Статус «беспрацоўнага» не перашкодзіў аднаму з мясцовых жыхароў купіць іншамарку за 100 тыс. даляраў. Высвятляючы, у чым тут фокус, інспектары праверылі маёмаснае становішча яго жонкі. І зноў здзівіліся. Выявілася, што былая нянечка дзіцячага садка, што звольнілася з малапрэстыжнай працы яшчэ ў
Па выніках праверкі запатрабаваных у сямейнай пары дэкларацый было ўстаноўленае перавышэнне расходаў над даходамі, што вылічалася сотнямі мільёнаў рублёў, а да выплаты ў казну даналічана больш за 50 млн руб.
У ІМПЗ РБ па Гомельскай вобласці падкрэсліваюць, што для выяўлення ўтоеных ад падаткаабкладання даходаў выкарыстоўваецца інфармацыя з розных крыніц, а метады кантролю з кожным годам робяцца больш прафесійнымі і дакладнымі. Што да крыніц звестак, якія ўяўляюць цікавасць для падатковых інспектараў, то сапраўдным Кландайкам для іх стаў Інтэрнэт. Асабліва звышпапулярныя сацыяльныя сеткі, такія як «Аднакласнікі» і «Вконтакте».
Паддаўшыся ілюзорнаму адчуванню віртуальнай волі ад такіх фармальнасцяў, як рэгістрацыя ІП і пастаноўка на ўлік у падатковай інспекцыі, «сеткавыя гандляры» выдаюць сябе цалкам. За першае паўгоддзе супрацоўнікі органаў ІМПЗ Гомельшчыны правялі 50 пазапланавых тэматычных аператыўных праверак па выяўленні парушэнняў падчас рэалізацыі тавараў, работ і паслуг праз інтэрнэт. Амаль кожнае кантрольнае мерапрыемства прынесла поспех. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 45 чалавек. Агулам яны аштрафаваныя на 64,8 млн руб., а сума даналічаных падаткаў склала 8,6 млн руб. Акрамя таго, накладзены арышт на
Сярод такіх як дробныя сошкі — накшталт грамадзян, якія прадаюць кофтачкі з дапамогай аб’явак на тых жа «Аднакласніках», так і больш буйныя «рыбкі». Напрыклад, гомельская фірма, якая гандлявала камп’ютарнай тэхнікай.
Паводле падлікаў Міністэрства статыстыкі, аб’ём ценявога сектара эканомікі сягае 15% нацыянальнага ВУП. Як паказвае практыка, часцей за ўсё цалкам унікнуць выплаты падаткаў імкнуцца нелегальныя таксісты,
Дарэчы, летась дадатковае паступленне сродкаў у бюджэт па выяўленых фактах ухілення ад падатковых плацяжоў у Гомельскай вобласці склала больш за 1 млрд руб.