Паводле амністыі Леаніду Кавалёву скасавалі 1 год. Такім чынам, пакаранне склала 6 год пазбаўлення волі. Былога кіраўніка БРСМ прызналі вінаватым у атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры, паведамляе Радыё Свабода.

Таксама суд прызнаў грамадзяніна Эстоніі Гунара Каал вінаватым у тым, ён што спрыяў атрыманню хабара. Яго асудзілі на 5 год пазбаўлення волі. Гунара ўзялі пад варту ў зале суда.

Працэс над былым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама, а яшчэ раней першым сакратаром ЦК БРСМ Леанідам Кавалёвым праходзіў у Мінскім гарадскім судзе.
Суд пачаўся яшчэ ў мінулым годзе, але толькі 22 жніўня з’явілася першая афіцыйная інфармацыя па гэтай справе. Кавалёва абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару службовай асобай).

У справе фігуравала сума хабару ў 2,5 тыс. еўра. Па версіі абвінавачвання, гэтыя грошы Г. Гунар у якасці пасярэдніка перадаў ад дырэктара фірмы, якая займаецца арганізацыяй феерверкаў, Кавалёву. Гэта нібыта «ўдзячнасць» за выключнае права на арганізацыю феерверкаў на масавых мерапрыемствах на Віцебшчыне ў 2010-ым.

Перадача грошай ішла пад кантролем КДБ. Бо дырэктар фірмы напісаў заяву пра выманьванне ў яго хабару. А пры перадачы ім грошай эстонцу, праваахоўнікі затрымалі апошняга. У выніку Гунар Каал пайшоў на супрацоўніцтва.

На судзе Гунар Каал і Кавалёў сябе вінаватымі не прызналі. Пракурор прасіў для Кавалёва 7 гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці, Каалу — 5 гадоў з канфіскацыяй.

Затрыманы Кавалёў быў у чэрвені 2011 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?