Пра гэта паведамілі ў сакратарыяце раённага савета. Паводле супрацоўніцы сакратарыяту, пастанова райсавета павінна прайсьці працэдуру зацвярджэння ва ўпраўленьні юстыцыі.
Пра намеры пераназваць плошчу Леніна ў Горках стала вядома пры канцы ліпеня. Мясцовая ўлада звярнулася да жыхароў, каб тыя прапанавалі свае варыянты. Сярод прапановаў былі Цэнтральная, Маладзёжная, Фантанная.