Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра

Міністр абароны Юрый Жадобін.

Міністр абароны Юрый Жадобін.

Помнік абаронцам айчыны адкрыты ў чацвер ў Ваўкавыску. На пастамент на вул. Перамогі ўзнялі 40-тонны танк ІС-3, вядомы таксама як «Іосіф Сталін» (баявая машына была запушчана ў серыйную вытворчасць у апошнія дні Вялікай Айчыннай вайны і не паспела прыняць у ёй удзел).

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел міністр абароны Беларусі Юрый Жадобін і шэраг высокапастаўленых службовых асоб.

Юры Жадобін адзначыў, што ў Беларусі ўстаноўлена ў якасці помнікаў каля чатырох дзясяткаў баявых машын часоў вайны. Міністэрства абароны вырашыла працягнуць гэтую традыцыю.

«Гэты помнік будзе нагадваць кожнаму пра тыя падзеі, будзе сімвалізаваць тое, што сучаснае пакаленне шануе подзвіг ветэранаў у ваенны і паваенны час, паслужыць справе патрыятычнага выхавання моладзі», - сказаў на цырымоніі губернатар Гродзенскай вобласці Сямён Шапіра.

Нагадаем, Мінабароны нядаўна выступіла з прапановай усталяваць танк ІС-3 у горадзе Баранавічы, аднак ініцыятыва не знайшла разумення ў мясцовым гарвыканкаме.
Па паведамленнях рэгіянальных СМІ, аргументам для адмовы стала тое, што танк асацыюецца з агрэсіяй і гвалтам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?