6 верасня кампанія Samsung прэзентавала ў сталічным Доме Масквы праект «Смак беларускiх здымкаў», мэта якога — паспрыяць папулярызацыі роднай мовы сярод мінчукоў.

З дапамогай новых фотакамер Samsung NX журналісты і блогеры мелі магчымасць стаць аўтарамі плакатаў, якія неўзабаве ўпрыгожаць вуліцы Мінска і дапамогуць справе папулярызацыі роднай мовы сярод сталічных жыхароў.

Здымкі для сацыяльнага плаката можна было зрабіць з дапамогай кансультантаў у трох фотазонах: «Смак беларускай мовы (расліны)», «Прыгажосць беларускай мовы (людзі)», «Багацце беларускай мовы (жывёлы)».
Удзельнікі прэзентацыі таксама аднымі з першых мелі магчымасць выпрабаваць карысныя функцыі новага пакалення smart-камер Samsung серыі NX з Wi-Fi.

Ініцыятыва Samsung стала працягам аднайменнага леташняга праекта, рэалізаванага адным з аператараў вонкавай рэкламы ў Мінску — кампаніяй «Белзнешрэклама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?