Уладальнікі пропускаў на пазачарговы ўезд у пункты пропуску на граніцы Беларусі павінны з 1 верасня пацвярджаць службовую або дзелавую мэту паездкі. Аб гэтым паведаміў
Ён растлумачыў, што з 1 верасня ўступілі ў сілу новыя правілы для ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, якія маюць пропуск на пазачарговы ўезд у пункты пропуску. Змяненні ў правілы ўнесены на падставе Палажэння аб рэжыме ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў у рэдакцыі ад 31 мая 2012 года нумар 507.
Цяпер для пазачарговага перасячэння граніцы аднаго пропуску недастаткова, патрабуецца яшчэ прад’явіць дадатковыя дакументы: камандзіровачнае пасведчанне; запрашэнне замежнага партнёра; дакументы, якія пацвярджаюць неабходнасць кантролю атрымання (адпраўкі) тавару (таварна-транспартныя накладныя і да т.п.); дакументы, якія пацвярджаюць удзел у перагаворах, канферэнцыях, семінарах, выстаўках і да т.п.; кантракт (дагавор) з замежным партнёрам, у якім адзначана неабходнасць паездак за граніцу; іншыя дакументы, якія пацвярджаюць службовы (дзелавы) характар паездкі.
Аляксандр Цішчанка таксама адзначыў, што гэтыя змяненні абумоўлены неабходнасцю навядзення парадку з выкарыстаннем права на пазачарговы выезд за граніцу.
«Сістэма пропускаў прызначана палегчыць дзейнасць суб’ектам знешнеэканамічнай дзейнасці, аднак на практыцы пропускі выкарыстоўваліся не па прызначэнню — з мэтай шопінгу або наведвання канцэртаў.У выніку ўзнікла сітуацыя, што ў пунктах пропуску пачалі ўтварацца чэргі», — расказаў Аляксандр Цішчанка.-0-