Былы міністр абароны, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі Павел Казлоўскі адрокся ўдзелу ў парламенцкіх выбарах.

«Я не хачу ўдзельнічаць у гэтым спектаклі, спіс дэпутатаў ужо зацверджаны. У 2004 годзе я ўдзельнічаў і ішоў сур’ёзна, але мяне не дапусцілі», — заявіў Казлоўскі.

Сёлета экс-міністр балатаваўся ў Мінску па Васняцоўскай выбарчай акрузе № 93.
Акруговая камісія адмовіла Казлоўскаму ў рэгістрацыі кандыдатам на той падставе, што ён указаў не ўсе неабходныя звесткі ў дэкларацыі, у прыватнасці, няправільны памер гаража, а таксама магчымыя даходы ад здачы ўнаём садовага доміка. Цэнтрвыбаркам на пасяджэнні 30 жніўня задаволіў скаргу Казлоўскага на адмову ў рэгістрацыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?