Мінскае «Дынама» (галоўны трэнер — Кары Хейкіял) у стартавым матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі сезона 2012/2013 прайграла ў гасцях «Нафтахіміку» 0:3 (0:3, 0:0, 0:0).

8 верасня «Дынама» згуляе ў Казані з «Ак Барсам», а 10-га ва Уфе — з «Салават Юлаевым».

Першы матч у Мінску пройдзе 13 верасня, у сталіцу Беларусі прыедзе навічок КХЛ славацкі «Слован». 15 верасня — гульня з ЦСКА.

Два апошнія сезоны мінскае «Дынама» пад кіраўніцтвам Марэка Сікоры прабівалася ў плэй-оф, але выбывала ў першым коле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0