Ганчар нарадзіўся 7 верасня 1957 года ў в. Радзічава на Случчыне. Юрыст паводле адукацыі, ён ад 1990 года быў дэпутатам беларускага парламента. У
але пасля сышоў у апазіцыю. Быў прызначаны кіраўніком Цэнтрвыбаркама, адмовіўся прызнаваць рэферэндум 1996 г.
Увечары 16 верасня 1999 года Віктар Ганчар і яго сябар бізнэсмен Анатоль Красоўскі былі ў лазні, што па вуліцы Фабрычнай, 20 у Мінску. Каля 22.30 яны выйшлі з лазні, селі ў аўто Красоўскага… Пасля гэтага ні іх, ні іх
Як паведамляла пракуратура, што пачала крымінальную справу па факце знікнення В. Ганчара і А. Красоўскага, непадалёк былі знойдзеныя аскалепкі пласмасавых фараў, сляды тармажэння і ўдару аўто аб дрэва, а таксама сляды крыві. Беларуская і міжнародная грамадскасць лічыць, што Ганчар і Красоўскі былі выкрадзеныя па палітычных матывах, і падазрае ў датычнасці да іх выкрадання вышэйшых службовых асобаў Беларусі.
У Беларусі было яшчэ некалькі таямнічых знікненняў і смерцяў палітыкаў.
7 мая 1999 года на шляху ад аўтастаянкі да сваёй кватэры знік былы міністр унутраных спраў генерал Юры Захаранка.
7 ліпеня 2000 года па дарозе ў мінскі аэрапорт знік тэлеаператар Зміцер Завадскі.
6 красавіка 1999 года раптоўна памёр былы спікер Вярхоўнага Савета Генадзь Карпенка.
16 верасня 1999 года Віктар Ганчар знік у Мінску. Ад таго часу пра яго лёс нічога невядома. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, палітык стаў ахвярай «эскадрона смерці».