Юлію Лапкоўскую сёння затрымалі дома і ўжо праз некалькі гадзінаў асудзілі. Паводле міліцыянтаў, яна на іх лаялася.

Аб здарэнні паведаміў яшчэ адзін актывіст моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» «Zмена» — Аляксандр Арцыбашаў. Паводле яго словаў, міліцыянты спачатку прыехалі да яго. Аднак хлопец дзверы ім не адкрыў, пасля чаго праваахоўнікі паехалі да Лапкоўскай.

Дзяўчына паведаміла, што ў пратаколе міліцыянты напісалі, што яна выгульвала сабаку без намордніка. Гэта нібыта заўважыў участковы, які зрабіў Юліі Лапкоўскай заўвагу і пачуў у свой адрас абразы — нібыта Юлія абклала яго матам.

Праз некалькі гадзін пасля затрымання Лапкоўскую асудзілі ў Доме правасуддзя. Ёй далі штраф у памеры 200 тысяч рублёў.

Нагадаем таксама, што раніцай у пятніцу быў затрыманы іншы актывіст Zмены — Павел Вінаградаў. Сёння яго чакае суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?