Міністэрства адукацыі зацвердзіла графік навучальнага працэсу на 2013/14 навучальны год для ВНУ, інтэрнаты якіх падчас чэмпіянату свету па хакеі-2014 у Мінску будуць выкарыстоўвацца ў якасці часовага месца пражывання для турыстаў.

«З умовай правядзення ЧС па хакеі, з 1 красавіка па 1 чэрвеня 2014 г. для прыёму замежных грамадзян навучальны працэс будзе праходзіць наступным чынам. Пачнецца 2013/14 навучальны год у панядзелак 2 верасеня 2013 года.

Восеньскі семестр скончыцца 22 снежня 2013 года. Затым будзе заліковая сесія — па 12 студзеня 2014 года. Адразу пасля яе пачнецца вясновы семестр — з 13 студзеня па 30 сакавіка 2014 года. З 31 сакавіка па 1 чэрвені 2014 г. ўсе пойдуць на вакацыі»,
— паведамілі аглядальніку Interfax.by ў Міністэрстве адукацыі.

«Вучыцца паводле гэтага графіку будуць студэнты 1-4-х курсаў БДУ, БДУІР, БДЭУ, БДМУ, БДПУ імя М.Танка, МДЛУ, БДТУ. Выпускныя курсы мы не чапалі», — адзначылі ў Мінадукацыі.

Чэмпіянат свету па хакеі мяркуецца правесці ў Мінску з 9 па 25 мая 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?