Палітвязьня Сяргея Каваленку перавялі з мэдычнай часткі ў атрад, на яго ціснуць у пытаньнях парушэньня турэмнага рэжыму.

Палітвязень Сяргей Каваленка патэлефанаваў жонцы Алене Каваленцы. У кароткай размове ён паведаміў, што яго вярнулі з мэдычнай часткі турмы ў атрад. Калі гаворка зайшла пра парушэньні турэмнага рэжыму, тэлефонная сувязь раптам перарвалася, кажа Алена:

«Ён пачаў распавядаць пра тое, што ад яго пачалі патрабаваць падпісваць нейкія паперы наконт статусу злоснага парушальніка.

Калі ён спрабаваў пра гэта распавесьці больш падрабязна, то размова раптам перапынілася. Я думаю, што нездарма: адміністрацыя таксама робіць зь яго злоснага парушальніка, каб пасьля гэта выкарыстаць. Баюся, каб яны не ўжылі супраць Сяргея сцэнар, які правялі адносна Зьмітра Дашкевіча. Я гэтага, вядома, вельмі баюся».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?