8 верасня на Усходніх (Маскоўскіх) могілках Мінска адбылося адкрыццё помніка загінуўшаму хакеісту, былому капітану зборнай Беларусі Руслану Салею.
На мерапрыемстве прысутнічалі калегі, сябры і сваякі спартсмена, а таксама старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.
Таксама ў памяць пра Салея 8 верасня адбыўся хакейны матч з удзелам братоў Касціцыных і Андрэя Мезіна.
Абаронца каманды "Лакаматыў" (Яраслаўль) і зборнай Беларусі Руслан Салей загінуў 7 верасня 2011 года ва ўзросце 36 гадоў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем, калі каманда вылятала ў Мінск на першы матч новага сезону Кантынентальнай хакейнай лігі супраць "Дынама". У авіякатастрофе загінулі яшчэ два беларусы: форвард Сяргей Астапчук і трэнер па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў.