Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў першага старшыню Дзяржаўнага камітэта абароны КНДР Кім Чэн Ына і народ гэтай краіны з Днём утварэння Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, паведамляе БелаПАН.

КНДР ўтворана 9 верасня 1948 года як народна-дэмакратычная дзяржава, пасля абвяшчэння Рэспублікі Карэя 15 жніўня 1948. Афіцыйнай ідэалогіяй дзяржавы з'яўляюцца ідэі чучхе, якую яе стваральнікі -- Кім Ір Сэн і Кім Чэн Ір -- вызначылі як "філасофскую ідэалогію, у фокусе ўвагі якой стаіць чалавек". Ўлада належыць Працоўнай партыі Карэі на чале з першым сакратаром ЦК Кім Чэн Ынам.

Паўночнакарэйскі рэжым лічыцца адным з самых рэпрэсіўных у свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?