Пагранвойскі ўзначаліў кадэбіст.

Палкоўнік Рачкоўскі Ігар Анатольевіч нарадзіўся ў г.Смаргоні Гродзенскай вобласці ў 1968 годзе.

Скончыў Рыжскае вышэйшае ваенна‑палітычнае вучылішча, Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт.

Службу праходзіў у ваеннай контрразведцы Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Асобнай службе актыўных мерапрыемстваў (АСАМ) Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь. Займаў пасаду начальніка АСАМ.

Гэтае прызначэньне ўпісваецца ў тэндэнцыю замены кіраўнікоў сілавых ведамстваў, якія нарадзіліся ў Расеі або маюць цесныя сувязі з Масквой на «мясцовыя кадры».

Ранейшы старшыня Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў генэрал‑лейтэнант Аляксандар Паўлоўскі (1950 г.н.) быў ураджэнцам Маскоўскай вобласьці. Раней Ерына замяніў Сухарэнка, месца Латыпава займае Нявыглас. Назіральнікі называюць такую кадравую палітыку «лініяй Шэймана».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?