Сёння, 10 верасня, надвор'е Беларусі вызначаецца антыцыклонам з цэнтрам над Украінай, таму сонечна і суха. Вецер паўднёва-заходні слабы. Максімальная тэмпература паветра +16..21°C, па паўднёвым захадзе да +23°C.

У бліжэйшыя двое сутак, 11 і 12 верасня, характар ​​надвор'я не зменіцца. Будзе суха і цёпла.

Днём паветра прагрэецца да +20..+26°С, а ў паўднёва-заходніх раёнах да +27..+28°С
. Начная тэмпература будзе знаходзіцца ў межах 7..+14°С, 11 верасня па ўсходзе будзе на 2-3°С халадней. Вецер паўднёвы ўмераны.

13 верасня ўплыў антыцыклону захаваецца ў асноўным на ўсходзе краіны. Там па-ранейшаму будзе суха і цёпла, +21..+27°С. А ў заходніх і цэнтральных раёнах адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту, які перамесціцца з захаду. Таму тут чакаецца павелічэнне воблачнасці.

У начныя гадзіны па Брэсцкай, Гродзенскай, захадзе Мінскай і Віцебскай абласцей, а днём таксама ў шматлікіх раёнах Мінскай і Віцебскай абласцей пройдуць дажджы, у асобных раёнах навальніцы.
Тэмпература паветра не перавысіць +13..+19°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?