Палкоўнік Алег Двігалёў прызначаны камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Адпаведны ўказ 10 верасня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Раней Алег Двігалёў займаў пасаду начальніка Галоўнага штаба — першага намесніка камандуючага ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл, паведамляе БелТА.

Нагадаем, што ранейшы камандуючы ВПС і войскамі СПА Дзмітрый Пахмелкін быў адпраўлены ў адстаўку 31 ліпеня «за неналежнае выкананне службовых абавязкаў па гарантаванні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Гэта было рэха «плюшавага дэсанту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0