Пра гэта паведаміў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Сяргей Шастакоў.

Паводле яго слоў, паляваць можна ў светлы час сутак са стрэльбаў на асобін любога полу і ўзросту. Дазволены стрэльбавы спосаб палявання з падыходу, з засады, з падманьваннем.
Пры гэтым можна выкарыстоўваць гладкарульную паляўнічую стрэльбу з патронамі са шротам. Можна таксама паляваць з паляўнічымі сабакамі, апрача гончых і хартоў. Дазволены таксама бяззбройны спосаб палявання з выкарыстаннем лоўчых птушак.
Сезон палявання працягнецца да другой нядзелі снежня.

Як зазначыў Шастакоў, у верасні можна таксама паляваць на высакароднага аленя і лася. Паляванне дазволена з 18.00 да 9.00 і толькі на дарослых самцоў і селекцыйных жывёл. Паляваць можна ружэйным спосабам з засады, з падманьваннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?