Фестываль працаўнікоў сяла «Дажынкі-2012» пройдзе ў Горках (Магілёўская вобласць) 21 і 22 верасня. Пра гэта 10 верасня на пасяджэнні паведаміў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Станіслаў Барадаўка.

«Дата правядзення свята ўжо дакладна вызначаная — гэта 21 і 22 верасня», — цытуе Барадаўку сайт Магілёўскага гарвыканкама.

Адной з магчымых дат называлася 14–15 верасня, аднак, паводле неафіцыйнай інфармацыі, яшчэ не завершана падрыхтоўка горада да фестывалю.

Нагадаем, удзел у ім традыцыйна бярэ Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?