10 верасня гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка распачалі акцыю, прысвечаную Дню народзінаў праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якому 25 верасня споўніцца 50 гадоў.

Больш года, ад 4 жніўня 2011 г. Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі.

Напісаць паштоўку альбо ліст Алесю Бяляцкаму можна па наступным адрасе: 213807, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Выпраўленчая калонія № 2, атрад № 14.

    24 лістапада 2011 года суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў Бяляцкага вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў яго да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу праваабаронцы стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не прыняў да ўвагі, што гэтыя грошы выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?