Свой папярэдні юбілейны канцэрт Іосіф Кабзон правёў з размахам — спяваў у Крамлёўскім палацы цягам 8 гадзінаў. У пэўны момант перастала хадзіць метро.
Яшчэ праз гадзіну Іосіф Давыдавіч стаміўся, і спяваў песні не цалкам, аб’ядоўваючы іх паміж сабой. Аднак факт застаецца фактам — для Кабзона канцэрт на 8 гадзінаў гэта не праблема. А пачынаў спявак свой творчы шлях у цырку з песняй «Куба — любоў мая».

Здавалася, ён быў заўжды — аднак першы хіт у Кабзона з’явіўся ў 1964 годзе. «А у нас во дворе» з відэа, у якім Кабзон гуляе па папяровай Маскве, стаў класікай савецкай эстрады 60-х, калі танцавальныя пляцоўкі поўніліся песнямі Магамаева, Хіля і не апальнага яшчэ Абадзінскага. Высветлілася, што савецкі народ можа спяваць песні не толькі ў маршавых рытмах са словамі пра «варожыя віхоры».

У 1970-я Кабзон актыўна змагаўся за мір ва ўсім свеце — аб’ездзіў усе камсамольскія будоўлі, увесь сацыялістычны сектар і частку капіталістычных краін. Запісаў песню пра тое, як пераплаўлялі статуі Эрнэста Чэ Гевары, якая раптоўна распаўсюдзілася па блогах пару гадоў таму, усё праз прыпеў «Я сын ззяння, я паўстаў з небыцця» — тады блогеры жартавалі, што Кабзон спявае сам пра сябе.

З 1971 года ажно па 2004 Кабзон выходзіў у фінал «Песні года» — такі вынік і параўнаць з чымсці цяжка. Звычайна Кабзона называюць расійскім Фрэнкам Сінатрай — абодва культавыя эстрадныя спевакі, пра абодвух ходзяць чуткі, што яны звязаныя з мафіяй. Галоўнае — галасы абодвух спевакоў сталі сімвалам іх эпох, якія зараз сканчваюцца: мода на спевакоў-крунэраў паволі праходзіць. Тым не менш, Кабзон не губляе-то са старымі хітамі выступіць, то Yellow Submarine разам з «Хорам Турэцкага» заспявае. Адмаўляць яму ў таленце не даводзіцца — прынамсі, ягоныя «Мгновения» з «17 імгненняў вясны» праспявае бадай што кожны жыхар былога СССР, нават калі яго разбудзіць сярод ночы.

Сёння, 11 верасня, у дзень свайго 75-годдзя легендарны спявак, народны артыст і дэпутат Дзяржаўнай думы, Іосіф Кабзон адыграе вялікі развітальны канцэрт (праўда, не першы ў ягонай кар’еры), пасля чаго назаўжды пакіне сцэну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?