У бальніцы праз тры дні пасля ДТЗ памерла паўтарамесячнае дзіця.
Як паведамілі ў ДАІ, у Рэчыцы 7 верасня ў 19.15 23-гадовы рабочы СВК, жыхар вёскі Бабічы, кіруючы аўтамашынай «Мазда-626», пры выездзе з другараднай на галоўную дарогу сутыкнуўся з мікрааўтобусам «Мерседэс». У выніку пасажыры «Мазды» двухгадовая дачка вадзіцеля і сын, які нарадзіўся 18 ліпеня гэтага года, з цялеснымі пашкоджаннямі былі змешчаныя ў бальніцу, дзе хлопчык ад атрыманых траўм 10 верасня ў 11.05 памёр.
Дзяцей перавозілі без спецыяльных прылад.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ