11 красавіка прайшло лёсаваньне адборачнага этапу Кубку Дэвіса. Беларускія тэнісісты ў гасьцях згуляюць са зборнай Пэру. Гульні пройдуць 21‑23 верасьня.

У верасьні у гэтай паўднёваамэрыканскай краіне, што ляжыць абапал экватара, ня горача. Сярэдняя дзённая тэмпэратура +19, уначы — +13. Затое ў верасьні ў Пэру выпадае найбольшая колькасьць дажджоў.

* * *

Паводле рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў‑прафэсіяналаў найлепшым пэруанскім гульцом на 9 красавіка ёсьць Люіс Хорна. Ён займае 74‑ы радок рэйтынгу ATP. Іван Міранда — 326‑ы, Матыяс Сілва — 771‑ы, Маўрысіё Эхазу — 971‑ты, Сэрхіё Рохас — 1501‑ты.

Па выніках турніраў 2007 года — Люіс Хорна займае 28‑е месца. У рэйтынгу парных тэнісістаў, ён мае 84‑ю пазыцыю, Міранда — 793‑ці, Сілва — 931‑ты, Эхазу — 1055.

***

Што маюць беларусы: у рэйтынгу ATP М. Мірны — 54‑ы, Павал Катляроў — 837‑ы, Ягор Пунтус — 864‑ы, Сяргей Тарасевіч — 926‑ты, Уладзімер Ваўчкоў — 1294‑ты. У рэйтынгу, які ўлічвае сёлетнія турніры Мірны — 74‑ы. У рэйтынгу парных тэнісістаў Максім доўгі час знаходзіцца на першым месцы.

Пераможца матчу Пэру - Беларусь трапіць у асноўную сетку Кубку Дэвіса (1/8 фіналу).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?