Васіль Быкаў быў не толькі адным з самых вядомых беларускіх пісьменнікаў, але крытыкам кіруючага ў краіне рэжыму, нагадвае пецярбургскі партал 812 online.

Гэтая крытыка матэрыялізавалася ў аповесць, пра няспраўджанага тыраназабойцу — «афганца» Ступака, які лічыць вінаватым ва ўсіх бедах Беларусі яе кіраўніка і вырашае пакласці гэтаму канец.

«Афганец» — рэч моцная, і яна яшчэ і нечакана актуальная:

разгон дэманстрацый, АМАП, пошукі ўнутраных і знешніх ворагаў. Можна нават падумаць, што Улад Фурман (Уладзіслаў Фурманаў) вырашыў зняць антыпуцінскае кіно,
але ён сам кажа пра тое, што паспрабуе сысці ад палітыкі ў фільме. Пры гэтым ён запрасіў у сцэнарысты Вячаслава Сівалобава — бізнэсмэна, які займаецца кансалтынгам, атрымаў кандыдацкую ступень па сацыялогіі, напісаў кніжку пра дэмаграфію і стварыў дабрачынны фонд. Такіх сцэнарыстаў у расійскім кіно яшчэ не было.

«У мяне шлях да Быкава пачаўся праз працу над экранізацыяй яго аповесці „Бліндаж“.

А перад гэтым мы здымалі ў Беларусі ваенную карціну „Наркамаўскі абоз“. Здымкі былі складаныя і вельмі з’ядналі здымачную групу. І неяк беларускі прадзюсар карціны даслаў мне спасылку на аповесць Быкава „Афганец“.
Мяне цікавіць творчасць Быкава як такога — як пісьменніка, як мастака, як сумленнага, прыстойнага грамадзяніна», —
сказаў рэжысёр.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?