У Мінску раскрыта крадзеж залатога бранзалета коштам 12,5 мільёна рублёў.

Крадзеж быў здзейснены 13 жніўня з ювелірнай крамы на вуліцы Камсамольскай.
Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Злачынца дастаў бранзалет з вітрыны з дапамогай тонкага металічнага дроту.

10 верасня ў выніку цэлага комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў падазраваны ў здзяйсненні крадзяжу быў затрыманы.

Першапачаткова супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС вычленілі дастаткова шырокае кола магчымых падазраваных, аднак

аператыўнікаў зацікавіў неаднаразова судзімы 42-гадовы жыхар Віцебска, які вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі ў лютым гэтага года.

Падчас першага ж надгляду ў затрыманага быў знойдзены бранзалет, выкрадзены з іншай ювелірнай крамы.

Затрыманы не адмаўляў свайго дачынення да крадзяжу і з крамы па Камсамольскай.

Высветлілася, што выкрадзены залаты бранзалет ён рэалізаваў прадаўцу гародніны на адным з рынкаў усяго за мільён рублёў.
Амаль уся выручка была выдаткаваная на набыццё наркотыкаў. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС ўжо знайшлі пакупніка залатога бранзалета. Ювелірны выраб ў яго канфіскаваны.

Матэрыял праверкі па гэтай справе перададзены ў раённы аддзел следчага камітэта для дачы прававой ацэнкі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?