Мясцовыя, менскія, маладачанскія, віцебскія, магілёўскія, бабруйскія… Галоўнае адрозьненьне ад «Басовішча» — разнастайнасьць стыляў. Джаз-рок, гардкор, інструмэнтальная музыка. Фэстываль падтрымалі гарадзкія ўлады, што бывае рэдка. Першы прыз — электрагітару — атрымаў этна-блюзавы віцебскі гурт «Восьмы дзень».
Ляўрэатамі таксама сталі «Таварыш Маўзэр» (Магілёў), «Індра» (Полацак), «Primus Inter Pares» (Наваполацак). Старшыня журы Юры Цыбін запрасіў усіх удзельнікаў «Рок-кола» актыўна падаваць заявы на ўдзел у «Рок-каранацыі», якая мае адбыцца пры канцы студзеня.
На гала-канцэрце выступілі «N.R.M.» — гэта іхны першы канцэрт у Полацку.
Арганізатар «Кола» Сяргей «Аніса» Анішчанка плянаваў сёлета зь ім разьвітацца. Але гэтага не далі зрабіць музыкі. А прадстаўнікі ўладаў са сцэны гаварылі пра трываласьць традыцый полацкага року.