У Мінску пачаўся продаж квіткоў на матчы БАТЭ у Лізе чэмпіёнаў — фота
Вялікага ажыятажу няма, трэба адстаяць паўгадзіны.
Размеркаванне сектараў на «Дынама»
Прыярытэт пры набыцці білетных пакетаў на матчы групавога этапа Лігі чэмпіёнаў маюць уладальнікі сезонных абанементаў на хатнія матчы БАТЭ, сябры Клуба заўзятараў, а таксама тыя, хто наведаў на стадыёне «Дынама» матч плэй-оф з ізраільскім «Хапаэлем» і захаваў білет. Яго і трэба паказаць у касе.
Матч з «Баварыяй» адбудзецца 2 кастрычніка, «Валенсіяй» — 23 кастрычніка, «Лілем» (20 лістапада).
Білеты прадаюцца трох цанавых катэгорый: 200 тыс. 450 тыс., 700 тыс. рублёў
1-я катэгорыя — сектары 1, 2, 12, 13, 14, 15, 28, 29;
2-я катэгорыя — сектары 3, 4, 10, 11, 16, 17, 26, 27 [у Мінску прадаюцца білеты на 11, 26 і 27 сектары — НН];
3-я катэгорыя — сектары 5, 6, 7, 8, 9, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25.
У суботу пачнецца продаж білетаў усім ахвотным.
Алесь Пілецкі, Еўрарадыё
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм