Сталі вядомыя падрабязнасці крымінальнай справы пра хабар, атрыманы дырэктарам адной з мінскіх камерцыйных арганізацый.
Як паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі, за падбухторванне да дачы хабару ў памеры 250 тысяч долараў Следчым камітэтам распачата і расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніка камерцыйнай фірмы.
Крымінальная справа распачата па матэрыялах ГУУС Мінгарвыканкама, згодна з якімі
дырэктар адной з мінскіх фірм падбухторваў прадстаўнікоў замежнага інвестара да дачы службовым асобам органаў улады хабару за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дагавора па продажы сельскагаспадарчага прадпрыемства, размешчанага ў Смалявіцкім раёне.
Пры атрыманні хабару падбухторшчык быў затрыманы. Цяпер галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта яму прад'яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 5 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 КК (падбухторванне да дачы хабару). Да абвінавачванага прыменена мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.