Згодна са звесткамі Нацбанка пра сітуацыю на валютным рынку, у жніўні аб’ём куплі валюты насельніцтвам і кампаніямі перавысіў аб’ём продажу.

Беларусы за месяц здалі $619,6 мільёна, а набылі $716,4 мільёна. Абодва паказчыкі — максімум ад пачатку года. У выніку сальда куплі валюты насельніцтвам склала $96,8 мільёна.

Такая тэндэнцыя — перавышэнне аб’ёмаў куплі над продажам — назіраецца ўжо трэці месяц запар. За гэты час на чыстай аснове было набыта больш за $300 мільёнаў.

Юрасобы-нерэзідэнты зноў сталі чыстымі купцамі валюты. З улікам закрыцця своп-здзелкі з Кітаем на $1 мільярд імі было набыта $1,036 мільярда.

Аднак і беларускія кампаніі скуплялі валюту. Аб’ём набытай валюты вырас амаль на паўмільярда даляраў і дасягнуў $2,19 мільярда за жнівень. У выніку сальда куплі склала $86,7 мільёна.

Такім чынам,

агулам на валютным рынку было набыта на $220 мільёнаў больш, чым прададзена (без уліку своп-пагаднення ў Кітаем). Калі ў наступныя месяцы тэндэнцыя захаваецца, Нацбанк будзе вымушаны ўкідваць на таргі золатавалютныя рэзервы альбо дэвальваваць рубель.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?