Новы лагатып клуба.
Баскетбольны клуб«Мінск-2006» будзе перайменаваны ў БК«Цмокi-Мiнск» . Клуб ужо адправіў адпаведныя дакументы ў аргкамітэты турніраў, у якіх прыме ўдзел.
Кіраўніцтва баскетбольнага клуба
«Поспех у нашай краіне і на міжнароднай арэне засведчыў, што патрабуецца іншы падыход да пазіцыянавання сябе, які б адпавядаў еўрапейскім стандартам», — зазначыў ён. Маркетолагі клуба ў пошуках новай назвы вырашылі звярнуцца да беларускай міфалогіі, і найбольш удалай ім падалася «Цмокі»:
«Гэтае слова адлюстроўвае нашыя памкненні ў поўнай меры, яно нестандартнае і прыйшло да нас з глыбіні стагоддзяў. Яно звязвае мінулае і сучаснасць, таму з гэтага моманту нашая каманда будзе звацца «Цмокі» (Мінск), — абвясціў Аляксандр Куль,і ў гэты момант стары лагатып на сцэне адгарнулі і паказалі новы фірмовы знак клуба.
«Мы вывучылі гісторыю і пабачылі, што цмок — станоўчы персанаж. Ён увасабляе матэрыяльнае, інтэлектуальнае і духоўнае багацце, таму пасуе нам як найлепш для новай маркетынгавай стратэгіі», — падсумаваў Аляксандр.
Ён нават зачытаў урывак са Статута ВКЛ, у якім упершыню ў сусветнай гісторыі было згадана пра абарону жывёлаў, у прыватнасці цмокаў,зазначае Budzma.org
Сталічны баскетбольны клуб з’яўляецца адзіным прадстаўніком Беларусі ў Адзінай лізе ВТБ, старт якой пачне 11 кастрычніка хатнім матчам з «Енісеем».
У адной групе з «Цмокамі» будуць гуляць таксама каўнаскі «Жальгірыс» (матч у Мінску 10 сакавіка 2013 г.), маскоўскі ЦСКА (17 лістапада 2012 г.), «Ніжні Ноўгарад», «Трыумф» (Люберцы, Маскоўская вобласць), чэшскі «Німбург», латвійскі ВЭФ (Рыга), краснадарскі
Будуць таксама гуляць
Глядзі таксама: А. Куль: Я з дзецьмі буду размаўляць