Паводле папярэдняй інфармацыі, раніцай у пятніцу спыніліся ўсе цэхі завода. Стыхійную забастоўку правялі работнікі прадпрыемства, незадаволеныя атрыманымі ўчора разліковымі лісткамі.

Грузчык вінзавода Віктар Раслякоў пацвердзіў «Хіміку», што ўчора работнікі прадпрыемства атрымалі на рукі разліковыя лісткі, у якіх заробак не перавышаў 2-х мільёнаў рублёў.

Раніцай у пятніцу незадаволенне работнікаў вінзавода вылілася ў стыхійную забастоўку.

Кіраўніцтва прадпрыемства паабяцала, што да канца дня пералічыць заробак работнікам.

Па словах Раслякова,

цэхі вінзавода паступова пачынаюць працу, чакаючы вячэрняга рашэння адміністрацыі.

Як раней паведамлялася, каля 30 работнікаў вінзавода выйшлі з афіцыйнага прафсаюза і стварылі на прадпрыемстве суполку Свабоднага прафсаюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?