Пісьменнік Сяргей Жадан супольна з гуртом «Сабакі ў космасе» запісаў музычны альбом пад назвай «Зброя пралетарыяту».

Перад выхадам «Зброі» у сеціве з’явіўся сінгл — песня-верш «300 кітайцаў», якая адразу стала хітом:
нават на паэтычных чытаннях Жадан выконваў яе ў канцы праграмы ці на біс, як гэта звычайна робяць музыкі.

Апроч «кітайцаў» на альбоме 10 трэкаў, якія надаюць паэзіі Жадана патрэбны ёй рытм, і якія можна было б круціць па радыё.
Хоць на радыё яго баявыя заклікі ніхто не возьме:
часам паэзія «Зброі» болей нагадвае тую частку ягонага ж рамана «Дэпеш Мод», якая пачынаўся словамі «Таварыш! Зрабі выбхоўку».

У выніку мы маем адну з самых цікавых украінскіх кружэлак года, якая прыйдзецца даспадобы і беларусам.

Месцамі Жадан гучыць як вельмі вартая альтэрнатыва «Ляпісам».

Паслухаць і спампаваць альбом можна тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?